Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На парлямэнцкіх выбарах у Літве перамагае Зьвяз сялянаў і зялёных


Лягатып партыі «Зьвяз сялянаў і зялёных» (Літва)
Лягатып партыі «Зьвяз сялянаў і зялёных» (Літва)

Паводле папярэдніх зьвестак, на выбарах у Сейм Літвы лідаруе Літоўскі зьвяз сялянаў і зялёных (ЛСКЗ) — 21,64%, далей ідуць Зьвяз Айчыны — Хрысьціянскія дэмакраты Літвы, якія набралі 21,55% галасоў, сацыял-дэмакраты — 14,44%, Рух лібэралаў — 9, 01%, Выбарчая акцыя палякаў Літвы і Зьвяз хрысьціянскіх семʼяў — 5,49%, «Парадак і справядлівасьць» — 5,35%. Пра гэта паведамляе Delfi.lt.

За Партыю працы прагаласавалі 4,71% выбаршчыкаў, і, такім чынам, яна не праходзіць у Сейм. Мінімальны барʼер для партыяў складае 5%. За Антыкарупцыйную кааліцыю прагаласавалі 6,09% выбаршчыкаў. Гэтае аб'яднаньне ў выбарах удзельнічае як кааліцыя, таму ім неабходна набраць 7%.

Саюз сялянаў і зялёных, які называе сябе цэнтрысцкай сілай, сьцьвярджае, што адкрыты для перамоваў аб стварэньні кааліцыі як з правымі, так і зь левымі, аднак падкрэсьлівае, што пагадненьні магчымыя толькі пасьля другога туру выбараў, які адбудзецца 23 кастрычніка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG