Паводле суразмоўцаў анлайн-выданьня, Музаеў быў западозраны ў тым, што ён разам са сваімі аднавяскоўцамі плянаваў ўзброеную акцыю супраць чачэнскіх уладаў. Увечары 15 студзеня мясцовыя органы бясьпекі затрымалі яго, а празь некаторы час вярнулі сям’і яго цела.
Афіцыйная вэрсія здарэньня — самагубства падчас затрыманьня. Паведамляецца, што Музаеў выхапіў пісталет у аднаго з паліцыянтаў і застрэліўся. Сям’я Музаева ня верыць у вэрсію пра суіцыд.
18 сьнежня 2016 году адбыўся напад на паліцыянтаў у Грозным. Былі забітыя сямёра з тых, хто нападаў, і чацьвёра паліцыянтаў. Падчас расьсьледаваньня чачэнскія органы бясьпекі затрымалі дзясяткі чалавек. Выданьне «Кавказский узел» паведаміла пра тое, што траіх параненых удзельнікаў нападу пазьней забілі ў шпіталі. Улады Чачні гэта адмаўляюць.