Лінкі ўнівэрсальнага доступу

18 лістапада сайт Нацыянальнага статыстычнага камітэту апублікаваў інфармацыю пра дынаміку валавага ўнутранага прадукту ў 2015 годзе. Згодна з дакумэнтам, ВУП са студзеня да кастрычніка зьнізіўся на 3,9% у параўнаньні з аналягічным пэрыядам мінулага году і склаў 716,5 трыльёна рублей.

Значную долю ў фармаваньні ВУП складае прамысловая вытворчасьць — за 10 месяцаў яе выраблена на 601,1 трыльёна рублёў, што на 7,1% менш, чым за студзень — кастрычнік 2014 году.

Сельскагаспадарчы сэктар эканомікі вырабіў прадукцыі на 121 трыльён рублёў, што на 4% менш, чым за аналіягічны пэрыяд летась.

Згодна з прагнозам сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця Беларусі прырост ВУП у 2015 годзе павінен скласьці 0,2 — 0,7%.

МВФ прагназуе зьніжэньне ВУП Беларусі на 3,6%, Усясьветны банк — падзеньне на 3,5%.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG