Лінкі ўнівэрсальнага доступу

«А чым кепска мець цара?» — гарадзенцы разважаюць пра прэзыдэнцкія выбары


Як вы лічыце, ці паўплывае цяперашняя эканамічная сытуацыя на прэзыдэнцкую кампанію ў Беларусі? Чаму? Апытаньне ў Горадні.

Першы мужчына: «Ну чо, нармальна нам усім жывецца, я атрымліваю нармальна. Ня скарджуся, пайду за Лукашэнку галасаваць».

Другі мужчына: «Я думаю, нічога ня скажуць, таму што народ у нас не такі, як ва ўсіх, будуць галасаваць за Лукашэнку. Гэта ж паўсюль павялічваюцца цэны. Нам хоць бы што, жывём, не галадае ніхто, голы, босы ніхто ня ходзіць».

Трэці мужчына: «Ну што, можа аказаць уплыў, у горшы бок. Цэны не спыняюцца, жыцьцёвы ўзровень робіцца дрэнны. Можа, на выбары ня пойдуць, можа, прыйдуць і ўсіх пазакрэсьліваюць. Усякае можа быць, я ж ня ведаю, якая думка ў каго».

Чацьвёрты мужчына: «Пойдуць галасаваць — ня ведаю, як сказаць, — так, паважаем, Лукашэнка — добры прэзыдэнт».

Пяты мужчына: «Хутчэй за ўсё, будзе ня так, як апошні раз, таму што людзі незадаволеныя, рынкі страйкуюць, пэнсіянэры незадаволеныя. Палова, можа, ня пойдзе на выбары».

Шосты мужчына: «Пойдуць! Учора быў прэзыдэнт у Маскве, дагаварыліся. Цяжка, вядома, усім цяжка цяпер, у Польшчы страйкуюць і гарнякі. Там увогуле бардак. У нас усё нармальна».

Сёмы мужчына: «Я думаю, не. Як Пуцін, так і Лукашэнка, канечне, ня цукар і ня мёд, але ўсё-ткі іншай альтэрнатывы няма. „Зь меншых ліх выбіраюць меншае“. А што, дрэнна — цара? Хіба дрэнна было — Вялікае Княства Літоўскае? Хіба дрэнна было — Расейская імпэрыя? Камуністычная? Але і дзяржавы распадаюцца цяпер. Югаславія распалася. І распалася, можна сказаць, і Ўкраіна, нічога добрага няма».

Восьмы мужчына: «Я думаю, выбары пройдуць як сьлед. Гэты будзе змагацца за ўладу. Шляхам адміністрацыйнага рэсурсу і чыста з жаданьня насельніцтва, каб не было пераменаў. Ну дзесяць, ну дваццаць працэнтаў ня пойдуць, ну якая тут розьніца?»

Дзявяты мужчына: «Цяпер і за мяжой цяжка. Згодныя будуць, галасаваць пойдуць, народ такі даверлівы. А лепш ня будзе, хто б ні быў, я думаю».

Дзясяты мужчына: «Нармальныя выбары будуць, усё роўна прагаласуем за прэзыдэнта. Нармальна ўсё будзе, справімся».

Першая жанчына: «Не адаб’ецца, таму што да гэтага моманту ўвогуле было найлепшае жыцьцё, чым калі-небудзь было. У чыста матэрыяльным пляне, я маю на ўвазе. І цяпер, калі паглядзець, што адбываецца навокал, лепшага ніхто ня будзе чакаць, што нехта прыйдзе і лепш зробіць. Чыста ў эканамічным пляне».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG