Лінкі ўнівэрсальнага доступу

– Жыццё што воўна, разгладзiцца ўсё роўна! – казаў мястэчковы вар’ят.

Зьехаў ён з глузду дзесьцi на апошнім курсе iнстытуту. Нейкую занадта вумную пiсаў дыплёмную працу. Вучыўся ён на фiлёзафа. Усе дзiвiлiся выбару прафэсii.

– Ад вялiкай вучобы, – казалi ў мястэчку.

Вярнуўся з гораду, атрымаў пэнсiю. I з ранiцы да вечара хадзiў па мястэчку i гаварыў сваю аксiёму. Падыходзiў да размоўнікаў, уважліва слухаў iх размову i ў пэўны момант даводзiў:

– Жыццё што воўна, разгладзiцца ўсё роўна!

I трэба адзначыць, што словы заўсёды трапна ўпiсваліся ў гаворку. Быццам не вар’ят казаў, а разумны чалавек!

Марат Баскiн

Шаноўныя чытачы, у гэтай рубрыцы кожны з вас можа апублікаваць свой тэкст, калі запрапануе цікавую тэму і ўкладзецца ў 100 словаў. Прысылайце свае прапановы на адрас svaboda@rferl.org.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG