Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У менскім мэтро зьнялі легальную рэкляму канцэрту Лявона Вольскага


Афіша канцэрту Лявона Вольскага зьнікла з мэтро ў Менску
Афіша канцэрту Лявона Вольскага зьнікла з мэтро ў Менску

Адзін дзень пратрымалася ў менскім мэтро рэкляма канцэрта Лявона Вольскага 8 траўня ў Вільні – у пятніцу 31 сакавіка яе разьмясьцілі на ўваходзе на станцыю «Кастрычніцкая», у суботу, 1 красавіка ў канцы дня яе ўжо не было.

«Рэкляма была разьмешчана па ўсіх правілах — папярэдняе ўзгадненьне макета і 100% перадаплата за два тыдні. Але ўвечары 1 красавіка яе ўжо не было. Аналягічная сытуацыя з другім шчытом на станцыі «Няміга». З пункту гледжаньня лёгікі сытуацыя абсурдная. Мы будзем дамагацца тлумачэньняў», — распавёў арганізатар канцэрту Зьміцер Каспяровіч.

На днях арганізатары канцэрту Лявона Вольскага ў Вільні паведамілі, што перададуць 50 бясплатных запрашальных квіткоў для тых, каму былі прысуджаны адміністрацыйныя арышты за ўдзел у акцыі на Дзень Волі. Зьвяртацца да арганізатараў па запрашэньні трэба да 15 красавіка.

Вялікі сольны канцэрт Вольскага мае адбыцца 8 траўня ў віленскім клюбе Vakaris Vilnius. Музыка разам зь беларуска-нарвэскім калектывам прадставіць 2,5-гадзінную праграму «172» – ад гурту «Мроя» да альбому «Псыхасаматыка». У беларусаў ёсьць магчымасьць атрымаць бясплатныя візы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG