Паводле публікацыі на расейскім афіцыйным партале прававой інфармацыі, дамова прадугледжвае, што на аб’екце могуць адначасова разьмяшчацца 11 вайсковых караблёў Расеі.
Расея падтрымлівае ўрад сырыйскага прэзыдэнта Башара Асада цягам шасьцігадовай вайны ў Сырыі. У верасьні 2015 году Расея пачала кампанію авіяўдараў у падтрымку сілаў Асада.
Пункты матэрыяльна-тэхнічнага забесьпячэньня ў Тартусе і ў Камрані (Віетнам) — адзіныя аб’екты расейскага ваенна-марскога флёту па-за межамі былога СССР. Расейскія войскі таксама захоўваюць прысутнасьць у Сырыі на авіябазе ва ўзьбярэжнай правінцыі Лятакія.