Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Першы трэйлер фільму «Жыве Беларусь»


Публікацыя пра фільм "Жыве Беларусь" у часопісе "Variety"
Публікацыя пра фільм "Жыве Беларусь" у часопісе "Variety"

Як паведамілі Радыё Свабода ў Польскай дзяржаўнай кінастудыі (WFDIF), ужо ёсьць першыя вынікі паказаў на Канскім кінафэстывалі. Фільмам зацікавіліся дыстрыбутары ў Чэхіі.

Фільм апавядае пра сучасную Беларусь. Маладога рок-музыку Мірона Захарку забіраюць у войска, а гурт трапляе ў чорныя сьпісы. У войску ён пачынае весьці дзёньнік у інтэрнэце, дзе апісвае дзедаўшчыну і ўмовы службы. Дзёньнік перарастае ў адкрытае супрацьстаяньне з рэжымам.

Фільм здымаўся ў лістападзе-сьнежні 2011 году ў Польшчы. Трэйлер фільму быў паказаны на Бэрлінскім кінафэстывалі ўвесну 2012. Гэта дапамагло фільму трапіць на кінакірмаш у Каны.




Прадукцыя: Польская дзяржаўная кінастудыя мастацкіх і дакумэнтальных фільмаў (WFDIF) і францускі Canal +.

Рэжысэр — Кшыштаф Лукашэвіч (рэжысэр «Лінч», 2 рэжысэр «Бітва Варшаўская 1920», асыстэнт рэжысэра «Агнём і мячом», Quo Vadis, аўтар сцэнару «Генэрал Ніл» і інш.).

Мастацкі кіраўнік, сцэнаграфія — Анджэй Галіньскі (жыве ў Канадзе) («Out of Reach» са Стывенам Сыгалам, «Агнём і мячом», «Mala Matura 1947» і інш).

Апэратар — Вітальд Сток (Вялікабрытанія) (сэрыял «Закон Мэрфі», «As if», «The Match»).

Сцэнар — беларускі журналіст і актывіст Франак Вячорка і Кшыштаф Лукашэвіч.


У ролях: Караліна Грушка («Кісларод», «Капітанская дачка», «У жніўні 44-га»), Анатоль Кот («Акупацыя. Містэрыі», «Анастасія Слуцкая», «Маргоша», сэрыял «Салдаты» і г.д.), Зьміцер «Vinsent» Папко («Вышэй за неба»), Аляксандар Малчанаў (Купалаўскі тэатар, а таксама «Каменская», «Акупацыя. Містэрыі», «Цёмная ноч» і інш.), Раман Падаляка (Купалаўскі тэатар, а таксама «Сьляпое шчасьце», «На безыменнай вышыні», «Эрык 14»), Дзяніс Тарасенка (Свабодны тэатар, а таксама «Франц і Паліна», «Марго. Вогненны крыж», «Капітан Гардзееў» і інш.), Аляксандар Памідораў (шоўмэн) і інш.

Прэм’ерны паказ фільму адбыўся на Канскім кінафэстывалі ў межах кінакірмашу 22 траўня. Фэстывальная і сусьветная прэм’ера заплянаваныя на верасень.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG