Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пуцін адмовіўся вырашаць справу Сянцова «по-русски и по-христиански»


Прэзыдэнт Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў, што для вызваленьня ўкраінскага рэжысэра Алега Сянцова павінны «сасьпець адпаведныя ўмовы».

Пра гэта кіраўнік расейскай дзяржавы паведаміў у пятніцу на сумесным пасяджэньні прэзыдэнцкіх саветаў па мове і культуры, адказваючы на пытаньне рэжысэра Аляксандра Сакурава, які папрасіў знайсьці вырашэньне праблемы Сянцова.

Пуцін дадаў, што «ёсьць пэўныя правілы і нормы», якімі «можна скарыстацца». Пра што менавіта ідзе гаворка, ён не ўдакладніў.

Прэзыдэнт таксама адзначыў, што ў сытуацыі, якая склалася, не атрымаецца дзейнічаць «па-руску і па-хрысьціянску» без рашэньня суду. Ён падкрэсьліў, што Сянцоў асуджаны не за сваю творчасьць, а паводле артыкулу аб тэрарызьме.

У жніўні 2016 году суд у Растове-на-Доне прысудзіў Сянцова да 20 гадоў турмы, а актывіста Аляксандра Кольчанку — да 10. Паводле вэрсіі сьледзтва, яны арганізавалі падпалы офісаў арганізацыі «Руская абшчына Крыму» і офісу партыі «Адзіная Расея» ў анэксаваным Крыме. Яны не прызналі сваю віну.

Праваабарончы цэнтар «Мэмарыял» прызнаў Сянцова і Кольчанку палітвязьнямі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG