Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вайсковы пракурор Украіны назваў расейскія вайсковыя часткі, падазраваныя ў анэксіі Крыму


Аляксандар Вітко, архіўнае фота
Аляксандар Вітко, архіўнае фота

Украінскае сьледзтва выявіла, што ў анэксіі Крыму ўвесну 2014 года бралі ўдзел вайскоўцы Чарнаморскага флёту Расеі і іншых вайсковых частак, заявіў «Грамадзкаму радыё» вайсковы пракурор Руслан Краўчанка. 6 кастрычніка ў Дняпроўскім раённым судзе Кіева пачнецца завочны суд над кіраўніком Чарнаморскага флёту Расеі Аляксандрам Вітко.

Суд будзе праходзіць адкрыта. Бараніць Вітко будзе бясплатны адвакат, якога прадставіла Ўкраіна. Вітко пагражае завочны прысуд пажыцьцёвага зьняволеньня.

Па словах Краўчанкі, сьледзтва выявіла ўдзел у анэксіі Крыму 31-й асобнай гвардзейскай дэсантна-штурмавой брыгады паветрана-дэсантных войскаў, 45-ага асобнага гвардзейскага полку спэцыяльнага прызначэньня ПДВ Узброеных сілаў РФ – вайсковай часткі 28 337, 18-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады, 58-й арміі Паўднёвай вайсковай акругі ўзброеных сілаў РФ, 98-й гвардзейскай паветрана-дэсантнай дывізіі ПДВ вайсковай часткі 65 451, 76-й гвардзейскай дэсантна-штурмавой дывізіі ПДВ РФ, 15-й асобнай гвардзейскай мотастралковай брыгады міратворчых сілаў РФ — вайсковай часткі 90 600. Тэхніка і адзеньне вайскоўцаў былі загадзя падрыхтаваныя да анэксіі, усе тактычныя знакі былі замаскаваныя, заяўляе Краўчанка.

Сьледзтва разглядала як паказаньні сьведкаў і ўжо асуджаных за Крым, так і аўдыё- і відэаматэрыялы, сярод якіх расейскі дакумэнтальны фільм «Шлях дадому» з камэнтарамі Вітко і Уладзімера Пуціна, дзе апошні прызнаў удзел расейскіх войскаў у анэксіі, хоць да таго Расея сьцьвярджала, што «зялёныя чалавечыкі» не належаць да ейных ўзброеных сілаў.

Галоўная вайсковая пракуратура Ўкраіны таксама атрымала дазвол на спэцыяльнае дасудовае расьсьледаваньне адносна дарадцы Пуціна Сяргея Глазьева.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG