Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мікашэвіцкі актывіст аштрафаваны за ўлёткі салідарнасьці з Рубцовым


Віталь Каліноўскі

Віталь Каліноўскі

Мікашэвіцкі актывіст Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Віталь Каліноўскі аштрафаваны на 3 базавыя велічыні (540 тысяч рублёў) за расклейваньне ўлётак з заклікам да салідарнасьці з палітвязьнямі.

Справу Віталя Каліноўскага разглядала камісія пры Мікашэвіцкім гарвыканкаме на чале зь яго старшынёй Галінай Сыцэвіч.

Камісія вырашыла, што Віталь Каліноўскі парушыў пастанову Савету Міністраў аб добраўпарадкаваньні населеных пунктаў.

«Я зачытаў ім цэлую прамову, абгрунтаваную Міжнародным пактам аб грамадзянскіх і палітычных правах. Старшыня камісіі Галіна Сыцэвіч нават некалькі разоў мяне перабівала. Адна з чальцоў камісіі прапаноўвала даць мне найменшае пакараньне, але Галіна Сыцэвіч прапанавала прагаласаваць за 3 базавыя штрафу», — кажа спадар Каліноўскі.

У часе разгляду справы Віталь Каліноўскі зрабіў заяву, што расклейваньнем улётак ён хацеў выказаць салідарнасьць з палітвязьнямі, і ў прыватнасьці зь Юрыем Рубцовым, якога судзілі якраз у дзень акцыі Каліноўскага.

Віталя Каліноўскага затрымалі міліцыянты ў Мікашэвічах 26 траўня, пасьля таго як ён расклейваў улёткі з выявамі беларускіх палітвязьняў.

XS
SM
MD
LG