Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кандыдатка ў прэзыдэнты Францыі прапанавала забараніць навучаньне ў школе замежных дзяцей


Марын Лё Пэн
Марын Лё Пэн

Кандыдатка ў прэзыдэнты ад нацыяналістычнай партыі «Нацыянальны фронт» Марын Лё Пэн выступіла за забарону школьнай адукацыі для замежных дзяцей. Яна таксама прапанавала ўвесьці абавязковую плату за навучаньне дзяцей, чые бацькі беспрацоўныя.

«Я нічога ня маю супраць замежнікаў. Але калі вы прыяжджаеце ў нашу краіну, не чакайце таго, што пра вас бясплатна паклапоцяцца, вылечаць, а дзяцей прымуць у школу. Усе, адпачынак скончыўся», — цытуе сайт RFI.FR выступ Марын Лё Пэн, у інстытуце сацыялягічных дасьледаваньняў BVA.

Пазьней кіраўніца «Нацыянальнага фронту» ўдакладніла агенцтву France-Presse, што яе прапанова тычыцца толькі дзяцей, якія пражываюць на тэрыторыі Францыі нелегальна.

Прапанова Марын Лё Пэн выклікала бурную палеміку. Міністар адукацыі Наджат Вало-Бэлькасэм рэзка раскрытыкавала лідэрку праварадыкалаў, нагадаўшы, што забарона школьнага навучаньня для дзяцей нелегалаў супярэчыць усім міжнародным канвэнцыям, якія Францыя падпісала.

У Францыі дагэтуль дзейнічае закон, прыняты ў канцы XIX стагодзьдзя, паводле якога сярэдняя адукацыя абавязковая і бясплатная, у тым ліку і для тых, хто пражывае ў краіне нелегальна. Пры паступленьні ў школу адміністрацыя не патрабуе прадстаўляць дакумэнты.

Аналітыкі высока ацэньваюць шанцы Марын Лё Пэн на прэзыдэнцкіх выбарах у Францыі, якія адбудуцца ўвесну 2017, і прадказваюць ёй, як мінімум, выхад у другі тур.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG