Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Актывіста Віктара Кулака аштрафавалі за пікет салідарнасьці з Пальчысам


У менскіх судах працягваюцца працэсы над актывістамі, якія бралі ўдзел у акцыях салідарнасьці з блогерам Эдуардам Пальчысам, калі яго судзілі ў гарадзкім судзе ў кастрычніку.

11 лістапада судзьдзя Маскоўскага суду Менску Віктар Казак пакараў штрафам у 25 базавых велічынь (525 рублёў) грамадзкага актывіста Віктара Кулака.

«У судзе мне сказалі, што выклікаюць позвай і на 17 лістапада, таксама за Пальчыса», — паведаміў актывіст карэспандэнту Свабоды.

Раней у Першамайскім судзе быў аштрафаваны на 40 базавых велічынь за пікет салідарнасьці з Пальчысам актывіст Леанід Кулакоў. Пікеты ў абарону блогера Эдуарда Пальчыса праходзілі ў канцы кастрычніка.

Паводле сустаршыні БХД Паўла Севярынца, усяго на ўдзельнікаў пікетаў міліцыянты склалі больш за 70 пратаколаў.

«Чакаецца судовы канвэер», — сказаў пасьля суду над блогерам Павал Севярынец.

XS
SM
MD
LG