Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вядомы бізнэсоўца ў сфэры ІТ Віктар Пракапеня вызвалены


Віктар Пракапеня падчас лекцыі ў БДУІР

Віктар Пракапеня падчас лекцыі ў БДУІР

Заснавальнік парталу tut.by Юры Зісер пацьвердзіў Радыё Свабода, што зь вечара 22 сьнежня Віктар Пракапеня знаходзіцца дома.

Пакуль невядома, на якіх умовах вызвалены Віктар Пракапеня, ці зьнятыя зь яго абвінавачваньні. Сьледчы камітэт у сераду ўвечары не гатовы быў даць камэнтар.

Віктар Пракапеня — заснавальнік і былы ўласьнік кампаніі Viaden Media, якая займалася распрацоўкай мабільных прыкладаньняў і дасягнула ў гэтым значных посьпехаў. У ЗША і яшчэ больш як у 20 краінах прыкладаньні і гульні для мабільных прыладаў гэтай кампаніі ўвайшлі ў лік 50 самых ужываных. У 2011 годзе Віктар Пракапеня выгадна прадаў сваю кампанію, а заробленыя грошы ўклаў, сярод іншага, у нерухомасьць.

У красавіку 2015 году Сьледчы камітэт паведаміў пра затрыманьне Віктара Пракапені. Паводле сьледчых, Пракапеня атрымаў незаконны прыбытак у 650 тысяч даляраў.

«У цяперашні час Віктару Пракапеню выстаўлена абвінавачаньне паводле часткі 3 артыкула 233 (незаконная прадпрымальніцкая дзейнасьць, учыненая арганізаванай групай, з атрыманьнем прыбытку ў асабліва вялікім памеры) Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь. У дачыненьні да яго ўжытая мера стрыманьня ў выглядзе ўзяцьця пад варту», — паведаміў 3 красавіка сайт Сьледчага камітэта.

За Пракапеню тады ўступіліся многія калегі па бізнэсе, палітыкі. Так, 2 красавіка 45 прадстаўнікоў беларускіх ІТ-кампаніяў і ІТ-прадпрымальнікаў паставілі свае подпісы пад лістом да Аляксандра Лукашэнкі ў падтрымку Віктара Пракапені.

XS
SM
MD
LG