Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Верш «Клеветникам России» зьнялі зь бюста Пушкіна ў Магілёве


Як паведамілі карэспандэнту Радыё Свабода жыхары Магілёва, шыльда з радкамі зь верша «Клеветникам России» дэмантаваная зь бюста Аляксандра Пушкіна, які гораду прэзэнтаваў кубанскі фонд «Алея Расейскай Славы».

6 чэрвеня каля Магілёўскага дзяржаўнага бібліятэчнага каледжа адкрылі бюст расейскага паэта Аляксандра Пушкіна. Гэтую скульптуру гораду падарыў фонд «Алея Расейскай Славы». На п’едэстале зьмешчаныя ўрыўкі з пушкінскіх вершаў «Клеветникам России» і «Я помню чудное мгновенье».

Кіраўнік праекту «Алея Расейскай Славы» Міхаіл Сердзюкоў сказаў Свабодзе, што не хацеў абразіць беларусаў вершам Пушкіна пра здушэньне паўстаньня 1830–31 гадоў.

«Я шчыра проста ня ведаў, да чаго гістарычна гэты верш прывязаны. Але ўвогуле я не разьдзяляю рускіх, беларусаў і ўкраінцаў. Як звычайны рускі я лічыў, што гэты верш — супраць ворагаў, якія ішлі на расейскую дзяржаву. Хто такія ворагі? На дадзеным этапе — гэта тыя, хто правакуе ў Луганску і Данецку. А больш шырока ворагі — гэта і Гітлер, і Напалеон».

Так выглядала цытата на бюсьце

Так выглядала цытата на бюсьце

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG