Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вернікі абураныя Гулякам, які незадаволены касьцёлам


Леанід Гуляка, архіўнае фота

Леанід Гуляка, архіўнае фота

22 студзеня на пасяджэньні, прысьвечаным вынікам працы дзяржаўных органаў па справах рэлігіі і нацыянальнасьцяў, Леанід Гуляка заявіў, што некаторыя ксяндзы з Польшчы спрабуюць займацца ў Беларусі палітыкай і што «кіраўніцтва рымска-каталіцкай царквы не зацікаўлена ў падрыхтоўцы сваіх кадраў», паведамляе БЕЛТА. Чыноўнік таксама раскрытыкаваў касьцёл за няправільную спробу стварэньня тэалягічнай акадэміі.

Каталікі ставяць свае подпісы пад зваротам у беларускіх касьцёлах, апавялі вернікі карэспандэнту Свабоды. Яны лічаць, што беспадстаўная крытыка абражае вернікаў, іх пастыраў і рэлігійныя пачуцьці. Як гаворыцца ў звароце, Гуляка толькі ўносіць разлад у адносіны дзяржавы і каталіцкай царквы, нагнятае міжканфэсійную варожасьць.

Паводле Гулякі, у 491 прыходзе рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі служаць больш за 430 сьвятароў, зь якіх 113 — замежныя грамадзяне, «як правіла з Польшчы».

Гуляка заявіў, што ў 2014 годзе некаторыя каталіцкія клірыкі, служэньне якіх у Беларусі было ўзгоднена, ня ўехалі ў краіну ў вызначаныя тэрміны і не прайшлі рэгістрацыю ў органах унутраных спраў у якасьці сьвятароў. Паводле чыноўніка, некаторыя ксяндзы цягам году знаходзяцца за мяжой 340 дзён, а лічацца сьвятарамі канкрэтных культавых устаноў. Апроч таго, некаторыя ксяндзы праводзяць набажэнствы па-за рэгіёнамі, дзе ім дазволена служэньне. Таксама Гуляка зьвяртае ўвагу на моўную праблему: маўляў, не заўсёды ксяндзы-замежнікі ў поўным аб’ёме валодаюць якой-небудзь зь дзяржаўных моў Беларусі.

Таксама Гуляка адзначае факты адміністрацыйных правапарушэньняў: «Гэта і п’янства, за рулём у тым ліку. Некаторыя за 10 гадоў умудрыліся ўчыніць 12 адміністрацыйных правапарушэньняў», — заявіў упаўнаважаны.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG