Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Берасьці пройдзе вечарына памяці Алеся Чаркашына


Алесь Чаркашын на фронце
Алесь Чаркашын на фронце

Вечарына памяці беларуса Алеся Чаркашына пройдзе ў аўторак, 14 чэрвеня ў Берасьці, у памяшканьні газэты «Берасьцейскі кур’ер» (вул. 17 верасьня, 22-24). Пачатак а 18-й гадзіне.

Як распавядае Свабодзе Павал Севярынец, сустаршыня Беларускай хрысьціянскай дэмакратыі, у якой Чаркашын некалі быў старшынём берасьцейскай гарадзкой арганізацыі, на вечарыне будзе кіраўніцтва БХД, бацька і брат Алеся.

«Будзь расповед пра Алеся, для тых, хто мо ня так добра яго ведае, будуць паказвацца кадры зь ім, прагучаць ягоныя сьпевы, — распавядае Севярынец. — І будзе збор сродкаў на помнік Алесю Чаркашыну, ужо 9 месяцаў ідзе збор сродкаў, сабрана прыблізна тры чвэрці сумы на тое, каб зрабіць помнік і застрахаваць ад вандалізму. Спадзяюся, берасьцейцы таксама паўдзельнічаюць».

Алесь Чаркашын, які ваяваў на боку «Правага сэктару» пад пазыўным «Тарас», быў цяжка паранены 10 жніўня 2015 года ў баі пад Белакаменкай у Данбасе, знаходзіўся ў коме і памёр. Яму было 33 гады.

Ён быў пасьмяротна ўзнагароджаны ордэнам «Народны герой Украіны». Яму, ягонаму ўкраінскаму пабраціму Віталю Ціліжэнку, а таксама беларусу Міхасю Жызьнеўскаму ў Кіеве ўсталяваны мэмарыяльны знак. Таксама беларусам, загінулым у канфлікце на Данбасе, прысьвечаны мэмарыяльны сайт, у Віцебску ў памяць аб іх сябры БХД высадзілі дрэвы.

Чаркашын пахаваны ў Берасьці, на разьвітаньне зьбіраліся сотні чалавек. КДБ цікавілася ў маці Чаркашына, хто дазволіў яго пахаваць такім чынам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG