Палітычны камітэт Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы 24 студзеня ў Страсбуры правядзе слуханьні па Беларусі.
Пра гэта паведамляе БелаПАН са спасылкай на прэс-службу Рады Эўропы.
Для ўдзелу ў слуханьнях запрошаны два дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі. Адзін зь іх — Ганна Канапацкая, сябра Абʼяднанай грамадзянскай партыі.
Кандыдатура другога дэпутата пакуль узгадняецца ў Палаце прадстаўнікоў.