Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ВІДЭА: Прыняцьце дэклярацыі аб сувэрэнітэце 27 ліпеня. Як гэта было?


З 1991 да 1996 года да гэтай даты было прымеркавана галоўнае нацыянальнае сьвята – Дзень незалежнасьці. Глядзіце відэа ад тэлеканалу БЕЛСАТ.

27 ліпеня 1990 Вярхоўны Савет БССР прыняў дэклярацыю аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларускай ССР. З 1991 да 1996 года да гэтай даты было прымеркавана галоўнае нацыянальнае сьвята – Дзень незалежнасьці.

Дэклярацыя аб сувэрэнітэце абвясьціла поўную незалежнасьць БССР, самастойнасьць і паўнату дзяржаўнай улады рэспублікі ў межах яе тэрыторыі, правамоцтва яе законаў і незалежнасьць у вонкавых адносінах. У жніўні 1991 года дэклярацыя атрымала статус канстытуцыйнага закону, на падставе якога былі ўнесены зьмяненьні і дапаўненьні ў Канстытуцыю БССР 1978 году.

«У той час менавіта Апазыцыя Беларускага Народнага Фронту зрабіла гераічны ўчынак з таго, што дамаглася менавіта гэтай сувэрэннасьці. Гэта, канешне, яе заслуга. І чым далей, незалежна ад таго, чым гэта скончыцца — незалежна ад гэтага , ад лёсу Беларусі наогул, — зноў жа, у гістарычным вымярэньні гэта будзе вельмі значна і гэта будзе ацэнена праз вякі. І тут ня так важна, ці гэта скончылася вялікай удачай, хаця, канешне, шанец быў, вельмі рэдкі. Ну, відаць, грамадзтва перш за ўсё, з пэўных прычын не магло пакарыстацца гэтым шанцам. Але, усё-такі зроблена спроба, можа быць самая радыкальная і самая выніковая спроба з усіх спроб». (Васіль Быкаў, 1997 г.)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG