Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Перамогу Абамы вітаюць сусьветныя лідэры


Лідэры "Вялікая васьмёркі" вітаюць Бараку Абаму 9 ліпеня 2009

Лідэры "Вялікая васьмёркі" вітаюць Бараку Абаму 9 ліпеня 2009

Эўрапейскі Зьвяз павіншаваў прэзыдэнта ЗША Барака Абаму з нагоды яго пераабраньня на другі чатырохгадовы тэрмін.

У сумеснай заяве, апублікаванай у сераду раніцай, прэзыдэнт Эўрапейскай камісіі Жазэ Мануэль Барозу і прэзыдэнт Эўразьвязу Херман Ван Ромпэй заявіў, што спадзяецца на працяг «цеснай супрацы» зь лідэрам ЗША.

У Ізраілі прэм’ер-міністар Біньямін Нетаньяху вітаў пераабранне Абамы, заявіўшы, што двухбаковыя адносіны паміж дзьвюма краінамі былі «мацнейшыя, чым калі-небудзь».

Дзярждума Расеі таксама вітала перамогу Абамы над рэспубліканцам Мітам Ромні і выказала надзею, што амэрыканскі лідэр будзе працягваць «перазагрузку» у адносінах паміж Масквой і Вашынгтонам.

У Афганістане прэс-сакратар прэзыдэнта Хаміда Карзая прывітаў вынікі і заклікаў Абаму паспрыяць ліквідацыі тэрарыстаў у суседнім Пакістане.

XS
SM
MD
LG