Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паліцыя Лёндану: напад каля парлямэнту зьвязаны з ісламісцкім тэрарызмам


Дапамога параненым на Ўэстмінстэрскім мосьце
Дапамога параненым на Ўэстмінстэрскім мосьце

Паліцыя Лёндану зьвязала напад каля брытанскага парлямэнту 22 сакавіка з ісламісцкім тэрарызмам, заявіў кіраўнік Контртэрарыстычнага падразьдзяленьня Скотлэнд-Ярду Марк Роўлі. Ахвярамі тэракту ў сераду сталі 3 чалавекі, каля 40 — параненыя. Нападнік быў забіты.

Паводле прадстаўніка Скотлэнд-Ярду, паліцыя ўстанавіла асобу нападніка, але яго імя пакуль не называецца.

У ноч з 22 на 23 сакавіка брытанская паліцыя правяла рэйд у адной з кватэр у Бірмінгеме. Апэрацыя доўжылася некалькі гадзін, 7 чалавек затрыманыя. Праваахоўныя органы адмовіліся зьвязаць ператрусы з тэрактам у цэнтры Лёндана, аднак раней СМІ паведамлялі, што аўтамабіль, на якім невядомы зьбіў мінакоў на мосьце, быў арандаваны ў Бірмінгеме.

22 сакавіка на Ўэстмінстэрскім мосьце каля будынку парлямэнту Вялікабрытаніі аўтамабіль зьбіў некалькіх мінакоў. Затым кіроўца напаў з нажом на паліцыянта, які дзяжурыў перад парлямэнтам. Паводле зьвестак паліцыі, загінулі 3 чалавекі, у тым ліку паліцыянт, каля 40 параненыя.

Забітыя і параненыя ў Лёндане
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:02:03 0:00
Наўпроставы лінк

Праваахоўныя органы з самага пачатку не выключылі вэрсію тэракту: напад адбыўся ў гадавіну тэрактаў у Брусэлі — год таму адбыліся выбухі ў аэрапорце і мэтро сталіцы Бэльгіі, тады загінулі 35 чалавек. Напад 22 сакавіка — найбуйнейшы тэракт у Лёндане зь ліпеня 2005 году, калі былі падарваныя тры цягнікі лёнданскага мэтро і адзін аўтобус. Ахвярамі атакі сталі 52 чалавекі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG