Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленьне: захопу трамвая не было


Віцебскае трамвайна-тралейбуснае ўпраўленьне пракамэнтавала распаўсюджаную ў мэдыях інфармацыю пра захоп жанчынамі трамвая.

Яны цьвердзяць, што зьмяненьне маршруту руху трамвая па просьбе пасажыраў і па ўзгадненьні з дыспэтчарскай службай не зьяўляецца захопам.

«Учора ўвечары на маршруце адбылася паломка трамвая. Гэта здарылася якраз у той час, калі вагоны паводле графіку вяртаюцца ў дэпо. Такая сытуацыя выклікала незадаволенасьць пасажыраў, якія не змаглі дабрацца да месца прызначэньня і ў чаканьні зручнага ім транспарту правялі на прыпынку каля паўтары гадзіны. Пасажыры выказалі сваю незадаволенасьць кіроўцу аднаго з трамваяў. Кіроўца зьвязаўся з дыспэтчарскай службай і па ўзгадненьні зь ёй выканаў просьбу пасажыраў — зьмяніў маршрут, каб давезьці грамадзян да пункту прызначэньня», — цытуе БелТА камэнтар Віцебскага трамвайна-тралейбуснага ўпраўленьня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG