Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску побач зь Вечным агнём паставілі кропкі разьліўнога алькаголю і дзіцячыя атракцыёны ФОТА


Перк Пераможцаў будзе адным з самых шматлюдных у Дзень Незалежнасьці. Але не таму, што парк Пераможцаў пачынаецца ад плошчы Перамогі, дзе 3 ліпеня будуць ускладаць вянкі да Вечнага агню.

Літаральна ў 50 мэтрах ад Вечнага агню разьмешчаны «харчовыя кропкі» з разьліўным алькаголем. Як гэта стасуецца з ушанаваньнем памяці загінулых герояў, патлумачыць цяжка. І далёка ня ў кожным горадзе Беларусі можа знайсьціся такі куток, дзе ўздоўж адной вуліцы даўжынёй 1 км 100 мэтраў разьмясьцілася 29 летніх кавярняў, дзе кожны дзень гандлююць алькагольнымі напоямі на любы густ.

Парк Пераможцаў месьціцца ўздоўж вуліцы Калініна на беразе Дзьвіны. Ад уваходу каляровыя намёты кавярняў відаць у абодва бакі. З іншых забаваў для адпачынку тут ёсьць 6 стралковых ціраў — для дарослых, і з тузін дзіцячых атракцыёнаў — карусэляў, гушкалак, надзіманых батутаў.

Зьлева ад плошцы Перамогі — парк Пераможцаў
Зьлева ад плошцы Перамогі — парк Пераможцаў

Ад Вечнага агню да «чаркі і шкваркі» — 50 мэтраў
Ад Вечнага агню да «чаркі і шкваркі» — 50 мэтраў

Ад Вечнага агню да «чаркі і шкваркі» — 50 мэтраў
Ад Вечнага агню да «чаркі і шкваркі» — 50 мэтраў

29 кавярняў на адзін парк
29 кавярняў на адзін парк

Часам кавярні месьцяцца ў 2, а то і ў 3 паверхі
Часам кавярні месьцяцца ў 2, а то і ў 3 паверхі

Так і адбываецца «выхаваньне»
Так і адбываецца «выхаваньне»

Такім чынам, дзеці вымушаны назіраць нецьвярозыя пасядзелкі, спрэчкі і нават бойкі — але ў такіх выпадках парадак наводзіць міліцыя. Праўда, патрулі зьяўляюцца тут толькі ўвечары, а да таго часу ў кавярнях пануе поўная вольніца.

Апрача дзіцячых атракцыёнаў, для малых у парку Пераможцаў ёсьць яшчэ адна цікавостка — узоры вайсковай тэхнікі часоў Вялікай Айчыннай вайны. І гарадзкіх «ідэолягаў» ніколькі не бянтэжыць, што зэніткі і вэрталёты апынулася на падворку летняй кавярні з надпісам «Аліварыя» або «Рэчыцкае», ды адпаведным асартымэнтам — піва, гарэлка, віно.

Баявая тэхніка — таксама побач з «чаркай і шкваркай»
Баявая тэхніка — таксама побач з «чаркай і шкваркай»

Не бянтэжыць суседзтва з разьліваным алькаголем і праваслаўную царкву, хоць ад «харчовых кропак» да двух праваслаўных храмаў ня больш за 200 мэтраў напрасткі.

Ад царквы да кавярні — усяго пад 200 мэтраў
Ад царквы да кавярні — усяго пад 200 мэтраў

З другога краю парк Пераможцаў упіраецца ў плошчу Перамогі. Зь яе алькагольнага разгуляю не відаць. На імпрэзах у Дзень Незалежнасьці зноў будуць гучаць высокія словы і абяцаньні быць вартымі памяці загінулых бацькоў і дзядоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG