Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Віцебску правялі флэшмоб да Дня беларускай пісьменнасьці. З расейскімі кнігамі


2 верасьня ў сквэры імя Маякоўскага ў Віцебску прайшоў флэшмоб да Дня беларускай пісьменнасьці. Каля 30 чалавек цягам 5 хвілінаў чыталі свае любімыя кнігі.

Акцыю арганізаваў «Цэнтр культуры «Віцебск». У анонсе прапаноўвалася прыйсьці «са сваёй самай любімай кнігай падпахай».

Насамрэч флэшмоб выглядаў як падрыхтаванае мерапрыемства. На імпрэзу прыйшлі каля 30 чалавек. Большасьць арганізавана зайшлі ў культурніцкую ўстанову і выйшлі адтуль на чале зь дзіўным пэрсанажам у мушкетэрскім капелюшы і на хадулях. Гэта быў «мадэратар» флэшмобу. Ён вывеў людзей на ходнікі па вуліцы Леніна і пачаў імпрэзу.

Пасьля яго каманды ўсе разгарнулі прынесеныя з сабой кнігі і цягам пяці хвілінаў чыталі іх.

За гэты час можна было пацікавіцца выбарам «любімых кніг». Тут былі і «Русские народные сказки», і «Загадки», і навукова-папулярныя выданьні. Нехта чытаў нават з уласнага нататніка. Адзін з удзельнікаў трымаў кнігу віцебскага літаратара Давіда Сімановіча.

Дзень беларускага пісьменства пройдзе заўтра, 4 верасьня ў Рагачове ў Гомельскай вобласьці. У наступным годзе сьвята прыме Віцебшчына: сталіцай Дня пісьменства будзе Полацак.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG