Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вячаслава Сіўчыка аштрафавалі бяз выкліку ў суд


Вячаслаў Сіўчык падчас шэсьця 10 кастрычніка

Вячаслаў Сіўчык падчас шэсьця 10 кастрычніка

Суд Цэнтральнага раёну Менску пакараў лідэра руху «Разам» Вячаслава Сіўчыка штрафам у памеры 50 базавых велічыняў за ўдзел у Шэсьці нацыянальнага сьцяга 10 кастрычніка.

Сіўчыка прызналі вінаватым у парушэньні парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў у адпаведнасьці з артыкулам 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях.

Як паведаміў Свабодзе Вячаслаў Сіўчык, пра гэта ён даведаўся з паведамленьняў незалежных сродкаў масавай інфармацыі:

«Я ня ведаю, у чым мяне вінавацяць, бо ніякай позвы ў суд я не атрымліваў і таму на паседжаньні не прысутнічаў. Вось атрымаю рашэньне суду, тады ўжо буду разьбірацца, хто і за што прыцягнуў мяне да адказнасьці. Больш за ўсё ўражвае, як гэта было зроблена: а навошта выклікаць у суд? Гэта ж канвэер. Можна было б пасьмяяцца з гэтага, але выпісаныя сумы зусім ня сьмешныя, як і сама сытуацыя. Калі гэтак робяць зь вельмі многімі і вядомымі ў краіне людзьмі, то якое беззаконьне тады адбываецца адносна сотняў і тысячаў звычайных грамадзян краіны! Гэта новая форма рэпрэсіяў, якая вельмі небясьпечная для ўсіх».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG