Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Інгушэтыі забаранілі апраўдваць Сталіна і ўвекавечваць яго памяць


У Інгушэтыі дэпутаты Народнага сходу аднагалосна прынялі ў першым чытаньні законапраект пра забарону ўвекавечваць у рэгіёне памяць Іосіфа Сталіна, а таксама публічна апраўдваць ці ўхваляць яго дзейнасьць. Пра гэта паведамляе ТАСС.

Дакумэнт быў прыняты напярэдадні 73-й гадавіны дэпартацыі інгускага народу. Мар’ям Амрыева, кіраўніца камітэту Народнага сходу Інгушэтыі ў справе мясцовага самакіраваньня і нацыянальнай палітыкі назвала Сталіна «тыранам», пры якім, як яна выказалася, былі «расстраляныя і адпраўленыя ў турмы дзясяткі тысяч прадстаўнікоў інтэлігенцыі і вайскоўцаў».

У 1944 годзе на загад Сталіна каля паўмільёна чачэнцаў і інгушоў паводле абвінавачваньня ў пасобніцтве «фашысцкім акупантам» дэпартавалі ў Сярэднюю Азію. Больш за палову сасланых загінула. Вярнуцца на радзіму чачэнцы і інгушы, якія выжылі, змаглі толькі ў 1957 годзе.

У Расеі ў цяперашні час застаюцца дзейнымі каля 20 помнікаў Сталіну. Згодна вынікаў студзеньскага дасьледаваньня «Левада-цэнтру», з «захапленьнем», «павагай» і «сымпатыяй» да Сталіна ставяцца амаль 50 адсоткаў расейцаў. Сацыёлягі адзначаюць, што гэта рэкордны паказчык за апошнія 16 гадоў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG