Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску на выставе паказалі крыштальную вазу з выявай Лукашэнкі і Дэпардзьё


2 сакавіка ў Менску ў Музэі сучаснай дзяржаўнасьці адкрылася выстава падарункаў ад кіраўнікоў дзяржаў і дыпляматаў кіраўніку Беларусі Аляксандру Лукашэнку і ўраду.

Сярод іх індыйскія збаны, кітайскія вазы, імпэратарскі фарфор і мініятурная юрта. Усяго каля сотні сувэніраў больш чым з 20 краін, у тым ліку Кітаю, Індыі, Расеі, Туркмэністана, Катару і Сэрбіі.

Адзін з прэзэнтаў — гэта крышталёвая ваза ручной працы, на якой адлюстраваны францускі актор Жэрар Дэпардзьё, які з Лукашэнкам косіць траву.

Экспазыцыю пакажуць у Гомелі і Віцебску, а затым у Маскве, паведамляе СТВ.

Паводле начальніка ўпраўленьня інфармацыі — прэс-сакратара МЗС Дзьмітрыя Мірончыка, «гэта адзін з матэрыальных доказаў нашай шматвэктарнасьці».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG