Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Намесьніка старшыні АГП Васіля Палякова на мяжы зьнялі зь цягніка


Васіль Палякоў

Васіль Палякоў

Пры вяртаньні зь Вільні ў Менск 15 красавіка беларускія памежнікі зьнялі зь цягніка намесьніка старшыні Аб’днанай грамадзянскай партыі Васіля Палякова.

Пра гэта Свабодзе паведаміла прэс-сакратар АГП Ганна Красуліна.

«У Маладэчне Васіля Палякова зьнялі зь цягніка беларускія памежнікі. Гэта адбываецца ня першы раз. Дагэтуль Васіля Палякова здымалі зь цягніка пры вяртаньні зь Вільні некалькі разоў. На гэты конт АГП рабіла палітычную заяву, каб актывіста пакінулі ў спакоі. Некаторы час яго не чапалі, а сёньня зноў зь цягніка зьнялі», — апавяла Ганна Красуліна.

Раней АГП зрабіла заяву, у якой заклікала ўлады «неадкладна аднавіць у поўным аб’ёме дзеяньне Канстытуцыі і адмовіцца ад практыкі „чорных сьпісаў“».

АГП заклікала таксама міжнародныя арганізацыі, праваабарончую супольнасьць «рэагаваць на ўнясеньне апанэнтаў беларускага рэжыму ў «чорныя сьпісы».

XS
SM
MD
LG