Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Саша Варламаў: «Паколькі палітыка па-за этыкай, яна мяне і не хвалюе»


Мадэльер Саша Варламаў

Мадэльер Саша Варламаў

Мадэльер Саша Варламаў на маючых адбыцца прэзыдэнцкіх выбарах ня бачыць перамен. На яго думку, усё застанецца так, як цяпер:

«Я проста не палітык і стараюся як мага далей ад усяго гэтага быць. Мяне больш цікавіць і больш мне падабаецца эстэтыка, этыка, філязофія. Этыка — гэта наагул любата. Ну, а паколькі палітыка па-за этыкай, дык яна мяне і не хвалюе. А ўвогуле, усё будзе так, як і цяпер. Нічога ня зьменіцца. У людзей ёсьць сур’ёзныя праблемы, зьвязаныя з выхаваньнем дзяцей, як іх пракарміць, апрануць, даць адукацыю. Таму ўсё будзе ісьці так, як і ішло. Ну, заявілі шмат якія кандыдаты пра свой удзел, ну, няхай будуць... Трэба ж камусьці і прайграваць. Я ва ўсім гэтым ня бачу перамен».

XS
SM
MD
LG