Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Жыхар Марыюпаля: Рыхтуем бамбасховішчы і назапашваем пітную ваду


«У горадзе гэтаксама небясьпечна, як і ў зоне АТА. Пасьля абстрэлу аднаго зь мікрараёнаў Марыюпаля мы вельмі добра гэта зразумелі. Панікі ў горадзе няма, але шмат хто аглядае бамбасховішчы, стварае там запасы вады. Моладзь гатовая ісьці ў батальёны, каб бараніць свой горад», — расказаў Радыё Свабода малады жыхар Марыюпаля, які папрасіў не называць яго імя і прозьвішча.

— Ці ёсьць сярод марыюпальцаў аднадушша адносна таго, хто абстраляў мікрараён?

— Да гэтага часу застаецца частка людзей, якія перакананыя, што абстрэл жылога мікрараёну зрабіла ўкраінская армія з будынку аэрапорту, дзе базуюцца ўкраінскія вайскоўцы. Але ўсе экспэрты, а таксама відавочныя рэчы, якія мы бачым тут, у Марыюпалі, даказваюць, што стралялі баевікі ДНР. Паводле маіх асабістых назіраньняў, большасьць марыюпальцаў разумее, што з «Градаў» стралялі тэрарысты.

— Ці бясьпечна выходзіць на вуліцу? Ці не баяліся людзі выйсьці на публічную жалобную акцыю ў знак памяці загінулых 24 студзеня?

— Людзі не баяцца выходзіць на вуліцу, напэўна, ужо проста прывыклі. Літаральна ў дзень абстрэлу была вулічная акцыя, праўда, у зусім іншай частцы гораду, ня ў той, якую абстралялі.

— Людзі не баяцца выходзіць на вуліцу, напэўна, ужо проста прывыклі. Літаральна ў дзень абстрэлу была вулічная акцыя, праўда, у зусім іншай частцы гораду, ня ў той, якую абстралялі. Ня вельмі шматлюдная, бо шмат валянтэраў і сябраў грамадзкіх арганізацыяў паехалі ў мікрараён Усходні дапамагаць разграбаць завалы. Шмат людзей дапамагаюць, яны не баяцца, нясуць фанэру і плёнку, каб часова неяк замяніць выбітыя шыбы. Таксама ёсьць дапамога на пунктах абагрэву, якія арганізаваныя побач з пашкоджанымі дамамі. Заняпаду настрою няма, хоць усе разумеюць, што кожны з нас мог стаць ахвярай, як тыя 30 загінулых і 100 параненых.

— А што можна сказаць пра актыўнасьць гараджан, якая не зьвязаная з дапамогай пашкоджанаму мікрараёну? Ці паменела людзей на вуліцы? Ці стараецеся вы менш пакідаць кватэру?

— Горад імкнецца жыць сваім жыцьцём, як гэта і было да абстрэлу. Ніхто не панікуе і не хаваецца. Зьмены можна фіксаваць хіба што ў мікрараёне Ўсходні. Там некаторыя начуюць у бамбасховішчах, правяраюць на ўсялякі выпадак падвалы ў іншых раёнах, самастойна назапашваюць ваду ў падвалах, рамантуюць і правяраюць вэнтыляцыю. Рыхтуюцца, адным словам, але бяз панікі.

— Гэта адмысловыя бамбасховішчы?

— Ёсьць і адмысловыя. Але ёсьць і абсталяваныя падвалы. Мы рыхтуем гэтыя памяшканьні ўжо даўно, яшчэ зь летніх атакаў на Марыюпаль, таму тут няма чагосьці асабліва новага.

— Ёсьць і адмысловыя. Але ёсьць і абсталяваныя падвалы. Мы рыхтуем гэтыя памяшканьні ўжо даўно, яшчэ зь летніх атакаў на Марыюпаль, таму тут няма чагосьці асабліва новага. У доме, дзе я жыву, падвал ужо быў абсталяваны пад бамбасховішча, цяпер толькі мы прыносім сьвежую ваду, некаторыя неабходныя рэчы. Усё гэта робіцца намі самастойна, афіцыйнай інструкцыі ад гарадзкіх уладаў на выпадак абстрэлу ці бамбаваньня пакуль няма. Але такія інструкцыі ёсьць у сеціве, яны цяпер вельмі папулярныя сярод марыюпальцаў.

— Ці зьяжджаюць марыюпальцы ў іншыя гарады?

— Панікі, якая была ў жніўні, няма. Тады, пасьля танкавай атакі, шмат марыюпальцаў зьехала. Цяпер такога няма. У мяне, напрыклад, такога жаданьня няма. Шматлікія знаёмыя, наадварот, сталі больш схільнымі да таго, каб уступаць у батальёны. Прыйшло ўсьведамленьне, што ў Марыюпалі небясьпечна гэтаксама, як і ў зоне АТА, і трэба сур’ёзна бараніць краіну. Шмат марыюпальцаў хоча ісьці ваяваць, каб бараніць свой горад.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG