Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Паўднёвай Карэі міністра культуры арыштавалі за стварэньне чорных сьпісаў


Акцыя пратэсту ў Паўднёвай Карэі супраць прэзыдэнткі Пак Кын Хе ў сьнежні 2016 году
Акцыя пратэсту ў Паўднёвай Карэі супраць прэзыдэнткі Пак Кын Хе ў сьнежні 2016 году

Па справе аб перавышэньні службовых паўнамоцтваў арыштавалі Чо Юн Сун, якая займае пасаду міністра культуры Паўднёвай Карэі. Яе падазраюць у складаньні чорных сьпісаў грамадзян, якія крытыкавалі ўлады.

Паводле агенцтва Yonhap, людзей, якія трапілі ў сьпіс, не дапускалі да атрыманьня дзяржаўнага фінансаваньня. У сьпісе каля 10 тысяч чалавек, у тым ліку вядомыя паўднёвакарэйскія дзеячы культуры.

З канца мінулага году ў Паўднёвай Карэі разьвіваецца карупцыйны скандал, у выніку якога парлямэнт краіны абвясьціў імпічмэнт прэзыдэнту Пак Кын Хе. Цяпер яе абавязкі выконвае прэмʼер-міністар. Пытаньне аб яе канчатковым адхіленьні ад пасады прыме вярхоўны суд дзяржавы.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG