Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Голубеў: Гісторыя ВКЛ у нас лічыцца замежнай, таму асьпіранты пазьбягаюць гэтай тэмы


Валянцін Голубеў, доктар гістарычных навук, прафэсар, загадчык аддзелу гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытуту гісторыі НАН Беларусі

Валянцін Голубеў, доктар гістарычных навук, прафэсар, загадчык аддзелу гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытуту гісторыі НАН Беларусі

У Менску пачалася буйная канфэрэнцыя па гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. 140 навукоўцаў зь Беларусі, Літвы, Польшчы, Украіны, Расеі і Малдовы прывезьлі свае даклады, якія тычацца палітыкі, эканомікі і культуры ВКЛ.

У выступе доктара гістарычных навук, прафэсара, загадчыка аддзелу гісторыі Беларусі Сярэдніх вякоў і пачатку Новага часу Інстытуту гісторыі НАН Беларусі Валянціна Голубева былі названыя асноўныя праблемы гістарыяграфіі і працэсу вывучэньня гісторыі ВКЛ у Беларусі:

1. Да пачатку 1990-х гадоў беларуская гістарыяграфія гісторыі ВКЛ прыйшла зь вельмі сьціплымі дасягненьнямі. Гэтаму было шмат прычын, асноўная зь якіх — адсутнасьць у беларусаў сапраўднай нацыянальнай дзяржаўнасьці і дзяржаўнай незалежнасьці.

2. Беларуская гістарыяграфія ВКЛ як самастойны кірунак дасьледаваньняў практычна адсутнічала ў БССР.

3. У савецкай Беларусі ВКЛ не вывучалася як дзяржаўнае ўтварэньне. Разглядаліся толькі асобныя пытаньні сацыяльнага і эканамічнага разьвіцьця беларускіх тэрыторыяў. Прычым гэтыя аспэкты разглядаліся проста ў часе: напрыклад, сялянства ў часы фэадалізму. Дзяржава Вялікае Княства Літоўскае не называлася.

4. Не дасьледаваліся пытаньні палітычнай арганізацыі, вайсковай справы, культуры, адукацыі беларускіх зямель часоў ВКЛ. Прычыны — ідэалягічныя.

5. У 1990-я гады, калі дасьледчыкі сталі свабаднейшымі ў выбары тэмы, зьявілася больш прац па гісторыі ВКЛ, чым за папярэднія 50 гадоў.

6. Пачатак вывучэньню месца Беларусі ў гэтым дзяржаўным утварэньні паклалі працы гісторыка-аматара Міколы Ермаловіча, які выступіў супраць навязанага савецкай гістарыяграфіяй сьцьверджаньня пра тое, што ВКЛ было чужой для беларусаў дзяржавай. Мікола Ермаловіч быў сапраўдным змагаром за Вялікае Княства Літоўскае.

7. Вывучэньне беларускімі дасьледчыкамі зьнешняй палітыкі і дыпляматыі ВКЛ зводзіцца да вывучэньня стасункаў з усходнім суседам.

8. У Акадэміі навук Беларусі вывучэньнем ВКЛ займаецца 3–5 чалавек. Аддзел гісторыі, які займаецца гэтым пэрыядам, вельмі малы. Яго тэрмінова трэба пашыраць.

9. Выкладаньне гісторыі Вялікага Княства Літоўскага грунтуецца на ненавуковых канцэпцыях. І па гэтых канцэпцыях мы вучым нашых маладых грамадзянаў.

10. Гісторыя ВКЛ, паводле Вышэйшай атэстацыйнай камісіі, зьяўляецца замежнай гісторыяй. Менавіта таму асьпіранты пазьбягаюць тэмаў, зьвязаных з ВКЛ, каб не абараняцца па замежнай гісторыі.

11. Гісторыя ВКЛ амаль не вывучаецца ў Берасьці, Віцебску і Гомелі, дзе ёсьць сур’ёзныя навуковыя цэнтры.

12. Трэба, каб вывучэньне гісторыі ВКЛ стала дзяржаўнай праграмай — хаця б на пяцігодзьдзе. Мы, гісторыкі, хацелі б атрымаць такую дзяржаўную замову.

Канфэрэнцыя па гісторыі ВКЛ у фатаздымках

Вялікая заля прэзыдыюму НАН Беларусі

Вялікая заля прэзыдыюму НАН Беларусі

Слуцкія паясы, вырабленыя паводле гістарычных узораў

Слуцкія паясы, вырабленыя паводле гістарычных узораў

Выстава кніг па гісторыі

Выстава кніг па гісторыі

Выстава кніг па гісторыі

Выстава кніг па гісторыі

Прэзыдыюм канфэрэнцыі. У цэнтры Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі

Прэзыдыюм канфэрэнцыі. У цэнтры Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі

«Пагоня» на пінжаку ўдзельніка канфэрэнцыі

«Пагоня» на пінжаку ўдзельніка канфэрэнцыі

Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі

Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытуту гісторыі НАН Беларусі

У кулюарах канфэрэнцыі

У кулюарах канфэрэнцыі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG