Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Украіна гатовая ўвесьці ваеннае становішча — Турчынаў


Аляксандар Турчынаў
Аляксандар Турчынаў

Сакратар Рады нацыянальнай бясьпекі і абароны Украіны Аляксандар Турчынаў заяўляе пра магчымасьць увядзеньня ваеннага становішча ў выпадку далейшага абвастрэньня сытуацыі на ўсходзе Украіны.

«Бесьперапынныя абстрэлы з выкарыстаньнем расейскімі агрэсарамі забароненай менскімі дамоўленасьцямі цяжкай зброі, сучасных сродкаў навядзеньня і карэкцыі агню прыводзяць да значных страт сярод нашых вайскоўцаў. За апошнія суткі мы страцілі 7 украінскіх вайскоўцаў, 14 – параненыя», – заявіў Аляксандар Турчынаў.

Сакратар Рады нацбясьпекі падкрэсьліў, што ўкраінскае войска выконвае менскія дамоўленасьці і выкарыстоўвае зброю толькі «ў адказ на крывавыя правакацыі расейскіх акупантаў».

Аляксандар Турчынаў таксама паведаміў, што па дыпляматычных каналах Украіна паінфармавала сваіх заходніх партнэраў пра парушэньні менскіх дамоўленасьцей з боку «кантраляваных Расеяй баевікоў».

«У выпадку працягу гэтых небясьпечных тэндэнцый, Украіна будзе прымаць усе неабходныя меры для абароны цэласнасьці нашай краіны і бясьпекі грамадзян, ажно да ўнясеньня ў парадак дня Рады нацбясьпекі пытаньня аб увядзеньні ваеннага становішча», – сказаў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG