Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Новы дыск Вайцюшкевіча можна слухаць у інтэрнэце


Зьміцер Вайцюшкевіч

Зьміцер Вайцюшкевіч

Беларускі партал TUT.BY прэзэнтаваў новы альбом Зьмітра Вайцюшкевіча «Наша песьня», які складаецца з 12 кампазыцыяў клясыкаў і сучасных беларускіх аўтараў. Усе песьні аб’яднаныя тэмай радзімы.

— Зьвярнуцца да такой складанай тэмы прымушае час, — кажа Вайцюшкевіч. — Хопіць дзяліцца на «чэсных» і «нячэсных», на левых і правых, на беларускамоўных і рускамоўных. Хопіць дзяліцца паводле колеру сьцяга ці паводле палітычных сымпатыяў. Натуральна, што мы ўсе розныя і маем розныя густы. Але глябальна ўсе, хто дбае пра Беларусь і яе культуру, — на адным баку.

У складанку ўвайшлі кампазыцыі «Мой край» Ціхановіча, «Я люблю бярозку» Семянякі, «Вераніка» Лучанка, «Палянэз» Агінскага, «Магутны Божа» Равенскага, «Я нарадзіўся тут» Вольскага, «Сьцяг» Вайцюшкевіча, а таксама новыя песьні Вайцюшкевіча на словы Някляева: «Жыве Беларусь», «Красуня вясна», «На дальняй старане».

На жаль, гэтая опцыя пакуль што недаступная

XS
SM
MD
LG