Пра гэта паведамляе расейскі інфармацыйны партал «Медуза».
Імя Паліховіча ёсьць у пераліку затрыманых на акцыі з нагоды Дня Волі, падрыхтаваным незарэгістраваным беларускім праваабарончым цэнтрам «Вясна». Супрацоўнік праекта «АУС-Інфа» Грыгорый Дурнаво пацьвердзіў «Медузе», што затрыманы менавіта фігурант «балотнага справы», а не ягоны цёзка.
Ці быў Паліховіч вызвалены, да моманту публікацыі навіны не вядома.
Абставіны затрыманьня Паліховіча невядомыя. «Вясна» таксама паведаміла аб затрыманьні грамадзянкі Расеі Вольгі Р.
25 сакавіка 2017 году ў Менску былі затрыманыя некалькі соцень чалавек, якія ўдзельнічалі ў акцыі з нагоды Дня Волі — гадавіны абвешчаньня незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі ў 1918 годзе.
У Беларусі 25 сакавіка быў затрыманы грамадзянін Расеі Аляксей Паліховіч, які быў асуджаны ў справе аб беспарадках на Балотнай плошчы 6 траўня 2012 году і вызвалены ўмоўна-датэрмінова восеньню 2015 году.
Яшчэ на гэтую тэму
Самае папулярнае
1