Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Як на Палесьсі водзяць куст. ФОТЫ старажытнага абраду


Абрад ваджэньня куста на Палесьсі, вёска Буразь Жыткавіцкага раёну. Фота: Пятро Аўдзееў

Абрад ваджэньня куста на Палесьсі, вёска Буразь Жыткавіцкага раёну. Фота: Пятро Аўдзееў

У нядзелю, 19 чэрвеня, на праваслаўную Тройцу ў невялічкай вёсцы Буразь Жыткавіцкага раёну сябры мясцовага ансамблю «Лянок» і запрошаныя артысты з фальклёрных калектываў раёну правялі старажытны палескі абрад «ваджэньня куста». Таксама ў гэты дзень «Лянок» справіў 70-годзьдзе.

У гэты дзень на Палесьсі вяксовыя жанчыны і дзяўчаты абіралі самую прыгожую зь перадшлюбнага ўзросту, «пераапраналі» яе ў «шаты» з кляновых ці бярозавых лістоў, галінак і вяночкаў. Дзяўчына-«куст» зь сяброўкамі абыходзіла ўсё сяло, бо «каго куст мінае, той ураджаю ня мае», у хатах іх сустракалі пачастункамі і падарункамі. Пасьля хаджэньня зь дзяўчыны здымалі «куст», упрыгожвалі бярозку, кідалі вянкі на дрэвы.

Клікніце ніжэй, каб праглядзець усе фоты

​Абрад вядомы як на беларускім і ўкраінскім Палесьсі, так і на Віцебшчыне і Гарадзеншчыне. Падобны абрад ёсьць і на Балканах.

Фота прадставіў Пятро Аўдзееў.

XS
SM
MD
LG