Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26 сакавіка ў Беларусі: карціна дня


Пасьля Дня Волі ў вобразах, фактах і камэнтарах.

Аліна Радачынская: «На галоўнай плошчы Рагачова нехта вывесіў на флагшток БЧБ. Маці акурат засьпела момант, калі яго здымалі».

У Гомлі 26 сакавіка не было масавага збору пратэстоўцаў, але асобныя купкі людзей сабраліся на плошчы Паўстаньня. Там, як і напярэдадні, гарадзкія ўлады зладзілі кірмаш. Болей па тэме.

МЗС Беларусі назвала дзеяньні сілавікоў 25 сакавіка абсалютна адэкватнымі: «Хачу адзначыць, што права грамадзян на мірныя сходы і свабоднае выказваньне меркаваньня замацавана ў Канстытуцыі нашай краіны. Аднак ключавое слова тут — „мірныя“. Калі ж да месца мерапрыемства падвозяць „кактэйлі Молатава“, падганяюць аўтамабілі са зброяй, падключаюць анархістаў, то назваць такую акцыю „мірнай“ язык не паварочваецца», — сказаў прэс-сакратара МЗС Беларусі Дзьмітры Мірончык.

Някляеў запатрабаваў неадкладна вызваліць Статкевіча: «Таямніца, якая створана ў дачыненьні да затрыманьня і месцазнаходжаньня Статкевіча, — гэта перш за ўсё злачынства ўлады. Такая практыка ўласьцівая выключна дыктатарскім, бандыцкім рэжымам. У выпадку са Статкевічам гэта зьвязана толькі з тым, што на яго хочуць павесіць крымінальную справу, каб тэрмін зьняволеньня быў ня суткі, а гады», — сказаў Някляеў. Старшыня польскага Сэнату Станіслаў Карчэўскі зрабіў http://www.svaboda.org/a/28391739.html заяву ў сувязі з падзеямі ў Беларусі.

У цэнтры Нью-Ёрку адбылася акцыя салідарнасьці з затрыманымі ў Беларусі.

«Мяне ўдарылі аб бэтонную пліту, паклалі на падлогу і сталі левым берцам на галаву».

На Віцебшчыне адбыўся шэраг пратэставых акцыяў. Ёсьць затрыманыя: «У Воршы на плошчу каля Дому гандлю выйшлі пара дзясяткаў чалавек. Узбоч плошчы быў прыпаркаваны аўтазак, а міліцыя папярэдзіла прысутных, што „тут зьбірацца нельга“, — кажа сябар КХП БНФ Юры Конышка».

Гомель. Незалежны журналіст Ларыса Шчарбакова: «Сябры, калегі! Інфармацыя да ведама. За два дні супрацоўнікі Гомельскага РАУСА склалі ў дачыненьні да мяне 6 !!!! пратаколаў.

Самаробны кліп на песьню «Грай» Сяргея Міхалка ад Siaržuk Holik набліжаецца да 3,5 млн праглядаў.

Дваіх затрыманых у Бабруйску зьвезьлі на хуткай, сярод іх дакладна адзін стары пэнсіянэр.

Eduard Palchys : «Ня гледзячы на ўсю жорсткасьць, мяне ўразіў настрой беларусаў. Людзі ішлі і ведалі, што іх будуць забіраць, адасоблеваць, разганяць. Але хдопцы-дзеўкі прарываліся, вярталіся, зьбіраліся зноў».

Былы паплечнік Лукашэнкі Алег Ігнаценка : Прыйшоў на Плошчу, каб мяне затрымалі: «Я, можа, скажу парадаксальную рэч, але ідзе фармаваньне грамадзянскай супольнасьці, фармаваньне і асэнсаваньне нацыі. І гэта цудоўная рэч. Усё, што мог зрабіць гэты няшчасны чалавек, тыран, ён гэта зрабіў — пачаў аб’ядноўваць людзей супраць сябе».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG