Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Apple назвала Prisma i MSQRD найлепшымі праграмамі году для iPhone


Так выглядаюць фота, апрацаваныя з дапамогай праграмы MSQRD
Так выглядаюць фота, апрацаваныя з дапамогай праграмы MSQRD

Кампанія Apple назвала найлепшыя праграмы і гульні для сваіх апэрацыйных сыстэмаў у 2016 годзе. Праграмай году для iPhone названая Prisma, на другім месцы — распрацоўка беларусаў MSQRD.

Раней Google назвала MSQRD 5-й сярод «трэндавых» праграмаў — тых, што найбольш набіралі папулярнасьць у 2016 годзе.

MSQRD, створаны менскімі распрацоўшчыкамі, дазваляе ў рэальным часе замяняць на відэа твары людзей на маскі, прычым маскамі могуць быць твары рэальных людзей. Кампанію-распрацоўшчыка MSQRD за неназваную суму набыў Facebook.

Prisma ж хутка апрацоўвае выявы пад стыль карцін розных мастакоў, у тым ліку Марка Шагала. Мэнтарам Prisma, таксама як і MSQRD, выступіў былы віцэ-прэзыдэнт расейскай Mail.Ru Group, беларус Юры Гурскі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG