Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо заўтра: Лукашэнка сустрэнецца з Пуціным і патрыярхам


Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімерам Пуціным у Маскве. Сьнежань, 2015

Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Уладзімерам Пуціным у Маскве. Сьнежань, 2015

Куды варта пайсьці і за чым сачыць заўтра, 22 лістапада.

Што будзе

Аляксандар Лукашэнка наведае Маскву. У межах візыту заплянаваная сустрэча з Уладзімерам Пуціным і ўдзел у цырымоніі сьвяткаваньня 70-годзьдзя Патрыярха Кірыла.

Дыскусіі і імпрэзы

Першы паўфінал паэтычнага конкурсу «Рухавік»

Зь верасьня паміж маладымі літаратарамі адбываліся паэтычныя батлы. Удзельнікам, якіх будзе 14, трэба будзе зьдзівіць публіку сваёй творчасьцю ўсяго за 5 хвілін.

Месца правядзеньня: Менск, бар «Графіці» (зав. Калініна, 16). Пачатак а 19:00. Уваход: 5 рублёў.

Адкрыцьцё выставы «І зорка гарыць, і ня вяне вянок...»

Выстава прымеркаваная да 125-годзьдзя Максіма Багдановіча. Напярэдадні знакавай даты будуць прадстаўлены кніжныя зборы і архіўныя дакумэнты па ўшанаваньні памяці клясыка беларускай літаратуры.

Месца правядзеньня: Менск, Нацыянальная бібліятэка Беларусі (пр. Незалежнасьці, 116). Пачатак а 16:00. Уваход вольны.

Ток-шоў «Бабруйск: Якім мы хочам бачыць свой горад?»

Культурніцкая кампанія «Будзьма беларусамі» сьцьвярджае, што большасьць беларускіх гарадоў ня маюць свайго аблічча. На сустрэчы ў Бабруйску арганізатары прапануюць досьвед разьвіцьця «пасьпяховых» беларускіх гарадоў.

Плошча Леніна ў Бабруйску

Плошча Леніна ў Бабруйску

Месца правядзеньня: Бабруйск, тайм-клюб «13:87» (Савецкая вул., 97-2). Пачатак а 18:00. Уваход вольны.

Кіно

Рэтраспэктыва беларускага кінадакумэнталіста Віктара Асьлюка

У межах праекту дакумэнтальнага кіно 22 лістапада ў Менску пакажуць стужкі «Чорнае і белае», «Султан з Адрынак», «Марыя» і «Вальс».

Месца правядзеньня: Менск, Музэй гісторыі беларускага кіно (вул. Сьвярдлова, 4). Паказы пачынаюцца а 15:00 і а 18:30.

Прэмʼера цыклю «100 імёнаў Беларусі»

Паказ цыклю пра выбітных асобаў беларускае гісторыі, які будзе трансьлявацца на тэлеканале АНТ, пачнецца зь фільму пра Якуба Наркевіча-Ёдку, беларукага навукоўца 2-й паловы ХІХ стагодзьдзя.

Месца правядзеньня: Менск, кінатэатар «Перамога» (Інтэрнацыянальная вул., 20). Пачатак а 19:00.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG