Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ісламісты разбурылі Рымскі амфітэатар і Тэтрапілён у Пальміры


Фасад Рымскага амфітэатру і архітэктурны комплекс Тэтрапілён у Пальміры былі разбураныя баевікамі «Ісламскай дзяржавы», паведамляе агенцтва Reuters.

Паводле інфармацыі сырыйскага дзяржаўнага тэлеканалу, фасад тэатру цалкам зьнішчаны.

Сырыйскі цэнтар маніторынгу выкананьня правоў чалавека паведаміў аб пазасудовых пакараньнях сьмерцю, праведзеных ісламістамі ў раёне архітэктурных помнікаў. Паводле зьвестак праваабаронцаў, 18 студзеня былі забітыя 12 чалавек.

Генэральны дырэктар UNESCO Ірына Бокава назвала разбурэньне антычных пабудоваў «новым ваенным злачынствам».

«Ісламская дзяржава» захапіла Пальміру ў 2015 годзе і ўтрымлівала яе 9 месяцаў, пасьля чаго ў сакавіку 2016 году, пры падтрымцы расейскіх вайскоўцаў, горад быў узяты пад кантроль сырыйскай урадавай арміяй. 10 сьнежня ісламісты пачалі новы наступ і зноў захапілі Пальміру.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG