Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 28 кастрычніка: абвяшчэньне прысуду Эдуарду Пальчысу


Эдуард Пальчыс
Эдуард Пальчыс

Падзеі дня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Афіша:

Менск — у Менскім гарадзкім судзе вынясеньне прысуду стваральніку сайту 1863х. com, блогеру Эдуарду Пальчысу. Пачатак а 10-ай гадзіне. Як паведаміла прэс-службе Беларускай асацыяцыі журналістаў памочніца старшыні Менскага гарадзкога суду Анастасія Шыльвяш, абвяшчэньне прысуду адбываецца публічна, хоць справа і разглядалася ў закрытым працэсе. Прысутнічаць на абвяшчэньні прысуду можа любы паўналетні грамадзянін.

Эдуард Пальчыс пад сьледзтвам са студзеня 2016 году. Яго затрымалі ў Расеі, а потым дэпартавалі ў Беларусь. Пальчыс абвінавачваецца ў распальваньні варожасьці па прыкмеце расавай, нацыянальнай, рэлігійнай, моўнай ці іншай сацыяльнай прыналежнасьці (ч. 1 арт. 130 КК), а таксама ў вырабе і распаўсюджваньні парнаграфічных матэрыялаў або прадметаў парнаграфічнага характару (арт. 343 КК). Пракурор запатрабаваў для Эдуарда Пальчыса 3,5 года зьняволеньня.
Пружаны — творчая сустрэча з паэткай Настай Кудасавай і прэзэнтацыя яе новага паэтычнага зборніка «Маё невымаўля». Кніга выйшла ў 2016 годзе ў сэрыі «Кнігарня пісьменьніка» Саюзу беларускіх пісьменьнікаў. Месца сустрэчы: Музэй-сядзіба «Пружанскі палацык» (г. Пружаны, вул. Савецкая, 50). Пачатак а 17.30.

У гісторыі:

У 1523 у Кракаве выйшла з друку лацінская паэма Міколы Гусоўскага «Песьня пра зубра» — хрэстаматыйны твор беларускай літаратуры Сярэднявечча.

У 1939 у Беластоку пачаў працу Народны Сход Заходняй Беларусі, які прыняў Дэклярацыю пра ўключэньне Заходняе Беларусі ў склад БССР. Папярэднічалі сходу выбары, на якіх былі абраныя 926 дэпутатаў. Народны сход меў фармальны характар, бо праводзіўся пад поўным кантролем уладаў.

У 1939 войскі Літоўскай рэспублікі, на падставе ранейшай дамовы з Масквою, занялі Вільню.

У 1962 годзе савецкі кіраўнік Мікіта Хрушчоў абвясьціў пра вывад савецкіх ядзерных ракетаў з Кубы. Карыбскі ракетны крызыс перад тым быў паставіў сьвет на мяжу ядзернай вайны.

У гэты дзень нарадзіліся:

1845 — Зыгмунт Урублеўскі, навуковец-фізык, удзельнік паўстаньня 1863-1864 гг.

1884 — Фларыян Ждановіч, актор, рэжысэр, тэатральны дзяяч, адзін з заснавальнікаў прафэсійнага беларускага тэатру. Тэатральную адукацыю атрымаў у Варшаве, быў мастацкім кіраўніком Першага беларускага таварыства драмы й камэдыі. У 1930 яго арыштавалі й засудзілі на тры гады катаргі, якую ён адбываў на Беламорканале. Але й пасьля яму не далі вярнуцца ў Беларусь. У 1938 Ждановіча арыштавалі ізноў. На тым ягоная біяграфія абарвалася.

1904 — Іван Сацункевіч, беларускі дзяржаўны дзеяч, эканаміст, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў падпольля і партызанскага руху на Меншчыне падчас Другой сусьветнай вайны.

1904 — Парфён Савіцкі, беларускі гісторык.

1955 — Біл Гейтс, заснавальнік кампутарнай кампаніі «Майкрасофт».

1972 — Аляксандар Старыкевіч, беларускі журналіст

У гэты дзень памерлі:

1704 — Джон Лок, ангельскі філёзаф.

1998 — Тэд Х’юз, ангельскі паэт.

Цытата:

Посьпех — кепскі настаўнік, ён прымушае разумных людзей думаць, што яны ня могуць прайграць.

Біл Гейтс

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG