Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 5 ліпеня 2015: Купальле ў Менску, дзень нараджэньня Людмілы Рублеўскай


Падзеі і даты гэтага дня

Афіша:

Купальле ў Цэнтральным батанічным садзе ў Менску, 17.00-21.00.

Купальле ў Рэспубліканскім гарналыжным цэнтры «Сілічы», 14.00-18.00.

Другі дзень рыцарскага фэстывалю «Гонару продкаў 2015» у Вялейцы.

Другі дзень фэстывалю сярэднявечнай культуры ў Мёрах.

У гісторыі:

1439 — Падпісана Флярэнтыйская царкоўная унія аб аб’яднаньні праваслаўнай і каталіцкай цэркваў пад уладай Папы.

1772 — Расея, Аўстрыя і Прусія заключылі ў Пецярбургу трактат пра падзел Рэчы Паспалітай (Першы падзел).

1818 — нарадзіўся Антон Яленскі, кіраўнік паўстаньня 1863-1864 гадоў на Меншчыне. Адмовіўся падпісаць адрас вернападданства цару (вернападданы адрас да расейскага цара Аляксандра ІІ), які падпісвала мясцовае дваранства ў 1863, і быў арыштаваны 1 чэрвеня 1863. У 1865 быў асуджаны на 15 гадоў катаргі на цяжкія капальныя работы ў Сыбір.

1965 — нарадзілася Людміла Рублеўская, беларуская паэтка, пісьменьніца, літаратурны крытык.

2001 — У Менску пачаўся Трэці зьезд беларусаў сьвету.

Цытата:

“Агні гараць на вежах. Вораг блізка.
Бывай, мой дружа! Нам не адстаяць
Ні дом, дзе мы гайдаліся ў калысках,
Ні храм, дзе нас хацелі адпяваць.
І колькі ні стаяць на гэтых сьценах,
Зруйнуюць іх. Дарэмна ты – герой,
Бо ціха выпаўзае здрада зь ценю
У час, калі патрэбны кожны вой.
Зруйнуюцца, згараць метал і дрэва,
Камень і шкло... Што застанецца нам?
Але што – сцены? Горад стане гневам,
І сэрцам стане зруйнаваны храм.
І мы і ў гэтым сьвеце, і ў наступны
Ідзём зь любоўю да зямлі сваёй.
Гараць агні на вежах недаступных
Душы тваёй, душы маёй жывой.”

Людміла Рублеўская

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG