Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 4 ліпеня 2015: Фэстываль сярэднявечнай культуры ў Мёрах, Купальле ў Вайцюшках


Купальле

Купальле

Афіша:

У Мёрах пройдзе двухдзённы Фэстываль сярэднявечнай культуры. У першы дзень фэстывалю: турнір зброяносцаў і рыцарскі турнір; турнір лучнікаў; масавыя рыцарскія бітвы; канцэрт сярэднявечнай музыкі; майстар-кляса па сярэднявечных танцах. Пачатак а 12.00 у зоне адпачынку «Паўвостраў».

Традыцыйнае Купальле ў Вайцюшках (Гарадзенская вобласьць, Наваградзкі раён, в. Васілевічы, 43). Гаспадар сядзібы, Зьміцер Вайцюшкевіч, абяцае сярод іншага шэсьце на Нёман, вогнішчы і скокі празь іх. Пачатак а 20.00.

Рыцарскі фэстываль «Гонару продкаў 2015» на тэрыторыі Ніжняга парку ў Вілейцы.

Кавярня «Бітлджус» (Менск, Калініна, 7) запрашае на штогадовы Бітлз-фэстываль. Пачатак а 12.00.

У гісторыі:

1776 — прынятая Дэклярацыя Незалежнасьці Злучаных Штатаў Амэрыкі.

1848 — выйшаў у сьвет «Камуністычны маніфэст» Карла Маркса і Фрыдрыха Энгельса.

Карл Маркс

Карл Маркс

1807 — нарадзіўся Джузэпэ Гарыбальдзі, народны герой Італіі.

1922 — нарадзіўся Вадзім Круталевіч, беларускі праўнік, гісторык, сацыёляг.

У памяці:

2008 — адбыўся выбух у Менску падчас сьвяткаваньня афіцыйнага Дня незалежнасьці. Пацярпелі каля 50 чалавек.

Цытата:

«Мы сыходзім з той відавочнай ісьціны, што ўсе людзі створаныя роўнымі і надзеленыя іх Творцам пэўнымі неад’емнымі правамі, да ліку якіх належаць жыцьцё, свабода і імкненьне да шчасьця. Для забесьпячэньня гэтых правоў людзьмі засноўваюцца ўрады, якія атрымліваюць свае законныя паўнамоцтвы са згоды кіраваных. У выпадку, калі якая-небудзь форма ўраду робіцца згубнай для саміх гэтых мэтаў, народ мае права зьмяніць або скасаваць яе і заснаваць новы ўрад, заснаваны на такіх прынцыпах і формах арганізацыі ўлады, якія, як яму ўяўляецца, найлепшым чынам дадуць людзям бясьпеку і шчасьце».

З Дэклярацыі Незалежнасьці ЗША

XS
SM
MD
LG