Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня, 22 сьнежня: Вечарына да 30-годзьдзя «Талакі» у «Галіяфах»


Талакоўцы-калядоўнікі, канец 1980-х.
Талакоўцы-калядоўнікі, канец 1980-х.

Афіша

Менск — Вечарына і фотавыстава да 30-годзьдзя «Талакі». Будуць прадстаўленыя 100 фотаздымкаў Уладзімера Сапагова пэрыяду найноўноўшай гісторыі Беларусі. Вядзе вечарыну паэт Міхась Скобла, паэт, дасьледнік, у 80-ыя гады актыўны ўдзельнік Таварыства маладых літаратараў «Тутэйшыя». Выступяць удзельнікі гістарычных падзеяў і сябры фатографа. Сьпявае Кася Камоцкая. Кнігарня «Галіяфы» (Траецкае прадмесьце, Старавіленская, 6), пачатак а 18-ай.

У гісторыі

1216 — Папа Ганорый III зацьвердзіў ордэн вандроўных казаньнікаў (дамініканцаў).

1264 — падпісаная мірная і гандлёвая дамова Полацку з Рыгай і Інфлянцкім ордэнам

1917 — у Менску ўтварыўся Выканаўчы камітэт Першага Ўсебеларускага зьезду.

1932 — афіцыйная рэгістрацыя Таварыства беларускай асьветы, створанага ў Вільні

1945 — у Менску адкрыўся Беларускі тэатральны інстытут (з 1993 году — Беларуская акадэмія мастацтваў)

1989 — у Румыніі перамагла народная рэвалюцыя, скіраваная супраць рэжыму Нікалае Чаўшэску. Сам ён быў неўзабаве расстраляны разам з жонкай.

1990 — Лех Валэнса заступіў на пасаду прэзыдэнта Польшчы.

У гэты дзень нарадзіліся:

1639 — Жан Расін, францускі драматург, адзін зь «Вялікай тройкі» драматургаў Францыі XVII ст., у шэрагу з Карнэлем і Мальерам.

1858 — Джакома Пучыні, італьянскі кампазытар

1922 — Алена Васілевіч, беларуская пісьменьніца

У гэты дзень памерлі:

1937 — у вязьніцы НКВД (Алматы) бальшавікі расстралялі беларускага рымска-каталіцкага сьвятара і грамадзкага дзеяча Янку Вярсоцкага

Цытата

«Шляхетнае сэрца ня можа падазраваць іншых у нізасьці і падступстве, на якія само яно ня здольнае».

Жан Расін

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG