Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Ужо сёньня, 20 ліпеня: адказны дзень для ЦВК і грэцкіх банкаў, дзень сьмерці Ф. Дзяржынскага


Падзеі і даты гэтага дня

Афіша

ЦВК павінна разглядзець заяўкі на рэгістрацыю ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў у прэзыдэнты. Паводле Лідзіі Ярмошынай, шанцы быць зарэгістраванымі маюць пяць чалавек.

Аднаго з тых, хто ўжо выбыў з гонкі, так і не патрапіўшы ў ЦВК — Юрыя Шульгана разам з кіраўніком яго групы Паўлам Канавальчыкам будуць судзіць за дробнае хуліганства і зьяўленьне ў грамадзкім месцы ў стане алькагольнага ап’яненьня.

У Грэцыі, як чакаецца, адкрыюцца банкі. Абмежаваньне на зьняцьцё з банкамату 60 эўра на дзень застаецца.

У гісторыі:

1920 — часткі Чырвонай Арміі, якія наступалі на Польшчу, занялі Вільню.

1994 — Аляксандар Лукашэнка пад бел-чырвона-белым сьцягам і на трыбуне з Пагоняй прынёс прысягу ў якасьці першага прэзыдэнта незалежнай Беларусі.

2011 — у Менску і іншых гарадах Беларусі прайшла дзявятая па ліку акцыя маўклівага пратэсту, арганізаваная інтэрнэт-супольнасьцю «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі». У сталіцы і іншых гарадах перад пачаткам і ў ходзе акцыяў адбыліся арышты.

У гэты дзень нарадзіліся

1880 — Гальяш Леўчык, паэт, публіцыст, перакладчык, музыка.

1924 — Уладзімер Анічэнка, беларускі мовазнаўца.

1931 — Гай Пікарда, ангельска-францускі адвакат і музыказнаўца, дасьледнік беларускай культуры.

1971 — Зьміцер Вайцюшкевіч, беларускі сьпявак і музыка.

1981 — адзін з заснавальнікаў Маладога Фронту, былы палітвязень Зьміцер Дашкевіч.

У гэты дзень памерлі

1926 — Фэлікс Дзяржынскі, камуністычны дзяяч, кіраўнік ВЧК і ГПУ — карных органаў камуністычнага рэжыму. У гонар Дзяржынскага ў Беларусі дагэтуль застаюцца перайменаванымі два адметныя паселішчы — Койданава пад Менскам і вёска Радзілавічы ў Лельчыцкім раёне.

Цытата на памяць

Тое, што ў Вас пакуль няма судзімасьці, ня Вашая заслуга, а нашая недапрацоўка.

Фэлікс Дзяржынскі

XS
SM
MD
LG