Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня 16 студзеня 2016: Фэст у гонар Сусьветнага дня Бітлз


Падзеі ў Беларусі і сьвеце

Афіша:

Творчая майстэрня Горад сяброў (Менск, Куйбышава 22, заля 311) запрашае на на спэктакль «Ёсьць ідэя!» (для дзетак 3-10 год). Пачатак а 11:00.

У кнігарні «Кніжная Шафа» (Менск, вул. Дзяржынскага, 9) адбудзецца чытаньне сказак па-беларуску «Сьнежны чалавек» і «Пэтсан i Фiндус святкуюць Каляды». Пачатак а 15.30.

16 студзеня — Сусьветны дзень «The Beatles». У Менску пройдзе фэст у гонар гэтага дня. Удзельнічаюць гурты Flat, The Road Dogs, Artefact. «Пляцоўка хол», пачатак а 18:00.

У Зоне Свабоды — штотыднёвай аналітычнай перадачы на тэлеканале Белсат — будуць абмяркоўвацца тры тэмы: палітычнае рэха кёльнскага гвалту; эўрапейская дылема — бясьпека і правы чалавека; «Беларусь — у Эўропу» ў сьвятле міграцыйнага крызісу. Перадачу вядзе Ганна Соўсь. У ёй таксама ўдзельнічаюць Юры Дракахруст, Сяргей Дубавец і Яфім Фіштэйн. Глядзіце перадачу а 20:20. Таксама ў суботу ў эфіры Свабоды — радыёвэрсія перадачы.

У гісторыі:

1791 — нарадзіўся Генрык Дэмбінскі, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1830-1831 гадоў. У 1831-м кіраваў няўдалай спробаю адбіць у расейцаў Вільню і скончыў жыцьцё ў эміграцыі.

1826 — нарадзіўся Рамуальд Траўгут, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1863-1864 гадоў. Быў схоплены і павешаны. У мястэчку Сьвіслач на Гарадзеншчыне яму пастаўлены помнік.

1905 — нарадзіўся Алесь Пальчэўскі, беларускі пісьменьнік. За сталінскім часам быў двойчы рэпрэсаваны.

1916 — фэльдмаршал Гіндэнбург выдаў загад пра наданьне беларускай мове раўназначных правоў зь іншымі мовамі, пашыранымі на тэрыторыях, акупаваных войскамі Нямеччыны.

1919 — нарадзіўся Ўладзімер Алоўнікаў, беларускі кампазытар, народны артыст Беларусі. Сярод створаных ім папулярных песьняў — «Радзіма мая дарагая».

1919 — праз два тыдні пасьля абвяшчэньня БССР тэрыторыя савецкай Беларусі была радыкальна зьменшаная на карысьць Расейскай Фэдэрацыі. У склад РСФСР былі забраныя Віцебская, Магілёўская і Смаленская губэрні.

1921 — падпісаная саюзная дамова паміж БССР і РСФСР.

1966 — у Таронта ўтварыўся Каардынацыйны камітэт беларусаў Канады.

Цытата:

«Усе думалі, што Бітлз — гэта для падлеткаў, што гэта хутка пройдзе. Але мне было ясна — яны выстаяць. Я бачыў, што яны паказваюць шлях, па якім пойдзе музыка».

Боб Дылан

«Мая бізнэс-мадэль — гурт Бітлз. Чатыры хлопцы кантралявалі нэгатыўныя праявы адзін аднаго. Яны ураўнаважвалі адзін аднаго, і агульны вынік аказаўся большы за суму асобных частак. Вось як я гляджу на бізнэс: буйныя справы ня робяцца адным чалавекам, яны зьдзяйсьняюцца камандай».

Стыў Джобс

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG