Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Памёр дэпутат Вярхоўнага савету 13 скліканьня Марат Афанасьеў


Марат Афанасьеў
Марат Афанасьеў

У Жлобіне на 71 годзе жыцьця раптоўна памёр выбітны грамадзкі актывіст, дэпутат Вярхоўнага савету 13 скліканьня, кіраўнік мясцовай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі Марат Афанасьеў.


Намесьнік старшыні АГП Васіль Палякоў кажа, што гэта надзвычай вялікая страта для грамадзкай супольнасьці, беларускай незалежнасьці і, канечне, самой партыі:

«Марат Сьцяпанавіч Афанасьеў надзвычай прафэсійны чалавек, прафэсіянал зь вялікай літары. Ён працяглы час працаваў на Беларускім мэталюргічным заводзе, ведаў эканоміку прадпрыемстваў знутры — ягоныя аналітычныя камэнтары у мэдыях стократ пацьвярджаюць гэта.
Ён надзвычай адданы быў ідэям дэмакратыі, беларускай незалежнасьці, заўсёды выяўляў сябе як чалавек з актыўнай грамадзянскай пазыцыяй. Цяжка гаварыць, што ён „быў“. Я ня ведаю нават, хто і якім чынам яго можа замяніць».


Паводле папярэдніх зьвестак, Марат Афанасьеў памер 11 сьнежня раніцай ад сардэчнага прыступу. Пра гэта паведаміла калегам ягоная жонка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG