Лінкі ўнівэрсальнага доступу

26 лютага «маршы недармаедаў» пройдуць у Бабруйску, Баранавічах, Берасьці і Віцебску


Ілюстрацыйнае фота. "Марш абураных беларусаў" у Гомелі. 19 лютага 2017 году
Ілюстрацыйнае фота. "Марш абураных беларусаў" у Гомелі. 19 лютага 2017 году

На выходных у розных гарадах Беларусі зноў заплянаваныя акцыі супраць дэкрэту № 3 аб падатку з так званых дармаедаў.

Баранавічы — 26 лютага, 12.00

Акцыя «Мы не дармаеды» адбудзецца на плошчы Леніна.

«Мяне не зьдзіўляе, што першымі сілавікоў нацкавалі на дэманстрантаў у Гомелі. Гэта рэакцыя на распачатую ў межах кампаніі „Мы не дармаеды“ эстафэту Маршаў недармаедаў у рэгіёнах. Такім чынам улада хоча лякалізаваць пратэст на кухні і не дапусьціць, каб ён распаўсюдзіўся па вуліцах і плошчах краіны. Калі ў нядзелю сотні людзей выйдуць на вуліцу ў Баранавічах, значыць, улада можа выкінуць складзеныя раней адміністрацыйныя пратаколы ў сьметніцу», — пракамэнтаваў будучую акцыю старшыня АГП Анатоль Лябедзька.

Бабруйск — 26 лютага, 12.00

Акцыя пачнецца на плошчы Леніна. У сацыяльных сетках паведамляецца, што акцыя будзе насіць мірны характар:

«Мы далучаемся да агульнанацыянальнай кампаніі супраць неканстытуцыйнага дэкрэту № 3. Зьбіраемся 26 лютага ў 12.00 на плошчы Леніна, каб аб’яднацца і мірна выказаць уладам свой пратэст».

Берасьце — 26 лютага, 12.00

Акцыя пачнецца на плошчы Леніна, каля аблвыканкаму. Арганізатараў няма, людзі зьбіраюцца праз сацыяльныя сеткі.

Віцебск — 26 лютага, 12.00

Акцыя пачнецца на плошчы Перамогі. Як паведаміла Свабодзе віцебская актывістка БХД Тацяна Севярынец, у гэты ж час на плошчы будзе адбывацца афіцыйнае мерапрыемства — Масьленіца.

«Масьленіца будзе з аднаго боку, мы — з другога. Думаю, што пэўныя захады ўлады будуць рабіць, каб перашкодзіць маршу недармаедаў. Як мы будзем дзейнічаць, вызначым на месцы», — сказала Севярынец.

***

На мінулых выходных пратэсты супраць падатку «на дармаедзтва» прайшлі ў Менску, Гомелі, Берасьці, Віцебску, Горадні.

17 лютага ў Менску адбылася найбуйнейшая ў краіне за апошнія гады дэманстрацыя, удзел у ёй узялі ад 2 да 3 тысяч чалавек. Ачолілі акцыю Мікола Статкевіч, Уладзімер Някляеў, лідэры анархічнага руху Беларусі.

19 лютага ў Гомелі ня менш як 1000 чалавек прайшлі маршам і скандавалі лёзунгі супраць дэкрэту «Аб папярэджаньні сацыяльнага ўтрыманства».

Па некалькі соцень удзельнікаў сабралі акцыі ў Віцебску, Горадні і Берасьці. Яны таксама прайшлі ў нядзелю, 19 лютага.

Акцыі прайшлі без інцыдэнтаў і без папярэдняга ўзгадненьня з уладамі.

За 100 сэкундаў: маршы «недармаедаў» ва ўсіх абласных гарадах Беларусі
пачакайце

No media source currently available

0:00 0:01:40 0:00

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG