Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дональд Трамп сустрэнецца з «чэскім Трампам»


Абраны прэзыдэнтам ЗША Дональд Трамп неўзабаве пасьля інаўгурацыі наведае Чэхію, а чэскі прэзыдэнт Мілаш Зэман атрымаў запрашэньне ў Белы дом. Пра гэта па выніках тэлефоннай размовы паміж двума лідэрамі паведамляе прэс-служба прэзыдэнта Чэхіі.

Па словах прэс-сакратара Зэмана, Трамп у размове падкрэсьліў, што Зэман быў «адзіным эўрапейскім прэзыдэнтам», які падтрымаў яго кандыдатуру яшчэ да выбараў прэзыдэнта ЗША 8 лістапада. Пра гэта паведамляе выданьне Novinky.cz.

У віншавальным пасланьні, якое адправіў Зэман Трампу ў мінулым месяцы пасьля яго перамогі на выбарах, прэзыдэнт Чэхіі напісаў пра блізкасьць іх пазыцый па многіх пытаньнях і адзначыў, што яго самога называюць «чэскім Трампам».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG