Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Усё пра пэнсійны ўзрост. Каротка. ІНФАГРАФІКА


Аляксандр Лукашэнка 11 красавіка падпісаў указ № 137 «Аб удасканаленьні пэнсійнага забесьпячэньня». З 1 студзеня 2017 года прадугледжваецца паэтапнае штогадовае павышэньне на 6 месяцаў пэнсійнага ўзросту да дасягненьня мужчынамі 63 гадоў, жанчынамі — 58 гадоў.

Паводле зьвестак Белстату, на канец 2015 года ў мужчын чаканая працягласьць жыцьця склала 68,6 года, у жанчын — 78,9 года. За апошнія пяць год чаканая працягласьць жыцьця вырасла на 4 гады для мужчын і на 2,4 года для жанчын. Калі такія тэмпы захаваюцца, то, паводле падлікаў Белстату, працягласьць жыцьця да 2022 года падвысіцца да 75,7 года для мужчын і 81,2 года для жанчын.

Выходзіць, што сярэдні час перабываньня на пэнсіі амаль ня зьменіцца для жанчын, але вырасьце на 4 зь лішнім гады для мужчын. Беларускія пэнсіі не такія і вялікія ў параўнаньні з Польшчай ці Літвой і Латвіяй, але толькі крыху адстаюць ад расейскіх і больш як у два разы абганяюць украінскія. Прадказаць, якімі пэнсіі будуць праз год ці празь пяць, цяжка — калі пераводзіць у даляры, пасьля 2008 года яны скачуць уверх-уніз.​

Націсьніце для павелічэньня

Націсьніце для павелічэньня

Паглядзець інфаграфіку поўным памерам

Глядзіце таксама:

Калі ў розных краінах выходзяць на пэнсію?

Колькі гадоў жывуць на пэнсіі ў розных краінах сьвету?

Колькі дзяржава зэканоміць на пэнсіянэрах?

XS
SM
MD
LG